![]()
Васіль Быкаў называў перамогу над нацызмам галоўным бясспрэчным дасягненьнем свайго пакаленьня, але лічыў яе няпоўнай. І, як я мог заўважыць у апошнія гады адзначаў гэты дзень без асаблівай радасьці. Прычынай быў ня толькі сум па забітых баявых таварышах, па Аляксею Карпюку, Алесю Адамовічу, іншых сябрах — удзельніках вайны, якія адзін за другім сыходзіла з жыцьця. «Здабыўшы перамогу, мы не здабылі свабоды» — сказаў ён у інтэрвію «Радыё Свабода» 9 мая 2001 году. Быкаў мог параўнаць, як жылі і як жывуць тыя, хто ваяваў супраць нацысцкай Нямеччыны — ягоныя брытанскія, амэрыканскія, францускія равесьнікі. Я зараз нават ня маю на ўвазе матэрыяльныя даброты — ясна, што жыцьцё 40-гадовага амэрыканскага фэрмэра ў якім-небудзь 62- м годзе адрозьнівалася ад побыту савецкага калгасьніка, а рабочы ў Манчэстары ці Дэтройце мог дазволіць сябе куды больш, чым жыхар Гомлі ці Навачаркакску. У Навачаркаску 62-м рабочыя выйшлі на вуліцы з патрабаваньнем зьнізіць цэны на мяса — і былі расстраляныя вайсковымі падразьдзяленьнямі.