![]()
Сваім галоўным абавязкам Рады БНР лічыла вызваленьне беларускага народу. У Остэргофэне (Нямеччына) у сьнежані 1947 г. адбылася Сэссія Рады БНР. На гэтай Сэсіі дзейнасьць Рады Беларускай Народнай Рэспублікі была адноўленая пасьля чатырохгадовага перапынку, зьвязанага з Другой сусьветнай вайной і сьмерцю папярэдняга Старшыні Рады БНР Васіля Захаркі, чые паўнамоцтвы часова пераняў Мікола Абрамчык. Склад Рады БНР папоўнілі прадстаўнікі шматтысячнай новай хвалі эміграцыі зь Беларусі, піша сайт radabnr. org. Вось тэкст дэкларацыі Рады БНР, якая была прынятія 31-га сьнежня 1947 году: фота: radabnr. org - Рада Беларускае Народнае Рэспублікі, сабраўшыся на сход у гістарычны дзень 30-х угодкаў абвешчаньня І-ым Усебеларускім Кангрэсам у Менску Беларускае Народнае Рэспублікі, урачыста заяўляе, што яна й надалей:1. імкнецца да ажыцьцяўленьня волі беларускага народу да незалежнага гаспадарствавага жыцьця, выказанай ім вуснамі 1-га Усебеларускага кангрэсу й Актам 25 Сакавіка,2.