Беларуская сям'я расказала, як перанесла каранавірус у Маскве

Дзевяць сутак з тэмпературай 39°, месцы ў бальніцах толькі для тых, хто харкае крывёю. Вольга і Сяргей Чарціліны — беларусы, якія апошнія гады жывуць і працуюць у Маскве. Сяргей — жывапісец, яго персанальныя выставы праходзяць і ў Беларусі і за мяжой, сямя гадуе дачку. Вользе 42, Сяргею — 47. Як расказала «Нашай Ніве» Вольга Чарціліна, напярэдадні праваслаўнага Вялікадня муж занямог і злёг з тэмпературай, зявіліся нейкія пакашліванні, стала дзерці ў горле. Яна тым часам працягвала рыхтавацца да свята. «У мяне гэта праявілася на паўтара дні пазней. Сяргей яшчэ звярнуў увагу: «Глядзі, ты ж таксама пачала так нясмела пакашліваць», — а я сама і не заўважала. Потым літаральна за вечар тэмпература ў мяне скокнула да 39 градусаў. На наступны дзень знікла адчуванне пахаў. Яно, дарэчы, не вярнулася дагэтуль. Муж пераносіў прасцей — у яго было максімум 38,5 градуса. Карацей, мы перачыталі сімптомы, параўналі, западозрылі кавід, выклікалі хуткую — яна не прыехала. Сказалі, што бальніцы перапоўненыя.