![]()
Як чарнобыльская катастрофа пераклікаецца з каранавірусным крызісам. Аляксей Церахаў здымаў кліпы «Ляпіса Трубяцкога», а цяпер займаецца дакумэнтальным кіно. У размове ён расказвае, як чарнобыльская катастрофа пераклікаецца з каранавірусным крызісам, перадае «Радыё Свабода». «Я бачу прамую сувязь з падзеямі падчас Чарнобылю і тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі»На адным з кадраў у кліпе расейскага сьпевака Noize MC «26. 04» дзіця праходзіць каля паркавай агароджы. На шыльдзе добра відаць надпіс, што тэрыторыя закрытая ў сувязі з каранавірусам. «Ідэя была такая: мы бяром рэальны каранавірусны сьвет і робім гульню паміж рэальнымі аб’ектамі і сучаснымі падзеямі на падзеі Чарнобылю. Я бачу прамую сувязь з падзеямі падчас Чарнобылю і тым, што цяпер адбываецца ў Беларусі. Я бачу, што Беларусь ня вучыцца на памылках. Я б хацеў укласьці гэта ў сэнс сваёй працы, але гэта пакуль не чытаецца ў кліпе. Быў момант з дэманстрацыяй на 1 траўня. Насамрэч гэта не гістарычны фатаздымак, але па сюжэце гэта дэманстрацыя ў Менску.