«Мы рускія»: Святар з Ганцавіч з аганьком патлумачыў, чаму ў пандэмію прычашчае з адной лыжкі

Дзіўнае выказванне святара БПЦ. У сеціве стаў вірусным відэаролік, як ганцавіцкі святар Пятро Піліпчук, настаяцель храма Свяціцеля Ціхана, на Вялікдзень праводзіць унушэнне мясцоваму жыхару з заклікам не баяцца каранавіруса, прыводзячы ў прыклад сумнеўныя асацыяцыі:«Як Cувораў казаў: «Мы рускія — з намі бог!» Нікога не баяўся — і ніводнага паражэння! Аляксандр Неўскі, Фёдар Ушакоў нічога не баяліся, ішлі наперад!» — казаў ён. Інтэрнаўты абурыліся пазіцыяй беларускага святара. «Наша Ніва» пазваніла Піліпчуку, каб праясніць ягоную пазіцыю. Размова тая была настолькі змястоўнай, што мы прыводзім вытрымкі слоў святара на закранутыя тэмы. Пра Суворава: — Сувораў жыў у Беларусі, у Кобрыне. Каб не Сувораў, нам бы тут было рабства. Пра Беларусь і Расію: — Мы адзін народ, што рускія, што беларусы — мы славяне, я не буду размяжоўваць тут гэта ўсё. У мяне карані і ва Украіне, і ў Расіі. У нас была дзяржава, ды яе развалілі амерыканскія прыхвасні. Быў Саюз, магутная дзяржава, супрацьстаяла сусветнаму тэрарызму.