Чарнобыль і COVID-19: у чым розьніца і ў чым падабенства

Аналіз па пяці парамэтрах. Цяперашнюю пандэмію часта параўноўваюць з Чарнобылем. «Радыё Свабода» прааналізавала па пяці парамэтрах, у чым яны сапраўды падобныя, а ў чым — адрозьніваюцца. У чым падабенстваІ Чарнобыль, і пандэмія з’яўляюцца катастрофамі плянэтарнага маштабуПаводле інфармацыі, якая прагучала на Міжнароднай канфэрэнцыі ў Кіеве ў 2006 годзе, выбух на ЧАЭС закрануў практычна ўсю Эўропу, у якой не засталося абсалютна чыстых ад радыяцыі зонаў. Радыяцыя, хаця і ў меншай канцэнтрацыі, распаўсюдзілася і на іншыя кантынэнты. Каранавірус COVID-19 ахапіў практычна ўсе краіны сьвету, колькасьць памерлых на гэты момант перавысіла 200 тысяч чалавек. Крыніцай у абодвух выпадках былі краіны з камуністычным рэжымам. У красавіку 1986 года ў СССР панавала ўсеўладзьдзе камуністычнай партыі, уся ўлада была сканцэнтраваная ў руках ЦК КПСС, яго Палітбюро і генэральнага сакратара ЦК КПСС Міхаіла Гарбачова. Зьвесткі, калі былі зафіксаваныя першыя выпадкі інфікаваньня COVID-18, розьняцца, аднак у кожным разе гэта адбылося ў Кітайскай Народнай Рэспубліцы, якая кіруецца заснаванай у 1921 годзе Камуністычнай партыяй Кітаю.