Ганна Севярынец - супрацоўніку Мінадукацыі: Пакуль неатэстацыя

Настаўніца іранічна адказала на паведамленне ад пісьменьніка-камуніста. На сваёй старонцы ў «Фэйсбуку» настаўніца Ганна Севярынец адказала на паведамленне ў тэлеграм-канале Міністэрства адукацыі. Яна зьвярнулася да меркаванага аўтара паведамленьня, пісьменьніка-камуніста і супрацоўніка міністэрства Андрэя Лазуткіна, перадае «Радыё Свабода». Вось яе іранічны адказ:«Андрэй! Нарэшце дабралася я і да твайго эсэ, дасланага мне праз афіцыйны тэлеграм-канал Міністэрства. Папрасі, калі ласка, дарослых наступным разам перасылаць мне твае работы праз пошту, бо вас у мяне шмат, і я магу заблытацца, правяраючы шчэ і тэлеграм-канал. Тым не менш эсэ тваё прачытала ўважліва. Андрэй! Зноў тая самая праблема: тэма не раскрытая. Я прасіла адказаць на пытаньне «як будуць атэстоўвацца школьнікі», а ты напісаў лірычную прозу на тэму «Настаўнікі ў адлюстраваньні апазыцыйных СМІ». Лайфхак: каб не зьбівацца з тэмы, шукай ключавыя словы ў пачатковым тэксьце і будуй свой адказ, выкарыстоўваючы іх у кожным абзацы.