![]()
Дачка Івонкі Сурвілы пайшла з жыцьця ад цяжкай хваробы. На 57-м годзе жыцьця ад цяжкай хваробы памерла Паўліна Сурвіла, прафэсар амэрыканскага Wartburg College (штат Аёва), выканаўчы дырэктар Цэнтру беларускіх дасьледаваньняў у Канзасе, сябра Рады БНР, перадае «Радыё Свабода». Паўліна (поўнае імя — Паўліна Марыя) Сурвіла нарадзілася 2 лютага 1964 г. ў Мадрыдзе, дзе ў той час яе бацькі — Івонка (Шыманец) і Янка Сурвіла рабілі беларускія праграмы на Гішпанскім радыё. Была другім дзіцём у сям’і (яе сястра Ганя на тры гады старэйшая). «Яны з самага маленства прысутнічалі ўсюды, дзе штосьці беларускае рабілася», — прыгадвала пазьней пра сваіх дзяцей у інтэрвію Радыё Свабода старшыня Рады БНР Івонка Сурвіла. Паўліна служыла ў якасьці музыкі ў канадыйскім войску, скончыла ўнівэрсытэт, магістаркую працу пісала пра беларускую дыяспару. Абараніла доктарскую дысэртацыю Апошнія гады была прафэсарам Вартбурскага коледжу (штат Аёва) і вывучала праблемы фармаваньня нацыянальнай ідэнтычнасьці ў постсавецкай Беларусі.