Дачка хворай на СOVID-19 жанчыны: Перад сьмерцю яны нават ня могуць разьвітацца з блізкімі

Паводле Тацяны Маладзьянавай, яе маці заразілася COVID-19 у аддзяленьні кардыялёгіі ў шпіталі хуткай дапамогі. «Шпіталі, дзе лечаць інфікаваных на каранавірус, сталі больш закрытымі, чым турмы», лічыць псыхоляг Тацяна Маладзьянава, чыя маці цяпер знаходзіцца на апараце штучнай вэнтыляцыі лёгкіх з дыягназам «каранавірусная інфэкцыя» ў 4-й лякарні Менску, перадае «Радыё Свабода». Паводле Тацяны, для сваякоў хворых да трывогі за здароўе і жыцьцё блізкіх дадаюцца адчай і бездапаможнасьць з прычыны адсутнасьці кантакту як з роднымі, так і зь лекарамі, а таксама празь немагчымасьць дапамагчы ў доглядзе пажылых і часта бездапаможных людзей. Тацяна Маладзьянава падкрэсьлівае, што яна вельмі паважае працу дактароў, якія працуюць у складаных умовах і робяць усё, каб уратаваць жыцьці людзей. Яна заклікае ва ўмовах пандэміі зьмяніць дзейную сыстэму такім чынам, каб родныя маглі ведаць, што адбываецца зь іхнымі хворымі блізкімі і маглі ім неяк дапамагчы. «Няма пакуль вакцыны ад бяздушнасьці, як і ад каранавірусу!»15 красавіка Тацяна Маладзьянава зьвярнулася да сваіх сяброў у «Фэйсбуку» з адчайным заклікам дапамагчы яе маці Людміле.