![]()
Адміністрацыя лякарні адмаўлялася рабіць ім тэсты на COVID-19. Стаматоляг Вялейскай цэнтральнай раённай лякарні Кацярына Зімніцкая апынулася ў валожынскім шпіталі з дыягназам COVID-19 пасьля кантакту з заражанай пацыенткай. Яна сьцьвярджае, што, нягледзячы на яўныя сымптомы ў яе, мужа і іхных траіх дзяцей, адміністрацыя вялейскай лякарні адмаўлялася рабіць усім ім тэсты на COVID-19, ёй не давалі бальнічнага і доўгі час не прапаноўвалі шпіталізацыі, перадае «Радыё Свабода». «Не ўсякае ВРВІ — гэта каранавірус», — кажа Ірына Макарава, галоўны доктар Вялейскай цэнтральнай раённай лякарні. Яна тлумачыць, што рашэньне не рабіць тэсту прымалася тэрапэўтамі, бо Зімніцкая працавала ў сродках індывідуальнай аховы. Лісткі непрацаздольнасьці такім дактарам не прадугледжаныя. «Я буду скардзіцца ў пракуратуру, як толькі выйду са шпіталя. Чаму са мной так абыходзяцца? — абураецца Кацярына Зімніцкая. — Дальнабойнік, які прыяжджае з-за мяжы, прыходзіць у прыёмны пакой, патрабуе ўзяць мазок, і яму тут жа яго робяць.