У вёсцы Рухча незаконна «рэканструявалі» царкву XVIII стагоддзя

Знешнія сцены абабілі вагонкай, вокны замянілі на пластыкавыя. Драўляны храм у Рухча ўнесены ў дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў пад назвай царква Раства Багародзіцы, мае другую катэгорыю каштоўнасці. У будынку спалучаюцца элементы народнага дойлідства і барока. Уласнікам зяўляецца царкоўны прыход, піша “Новы час” . Пра незаконную “рэканструкцыю” паведаміў намеснік начальніка аддзела па каардынацыі дзейнасці арганізацый культуры ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Арцём Брухан. Без адпаведнага дазволу ў царкве правялі “еўрарамонт” — сцены абабілі вагонкай, вокны замянілі на пластыкавыя. Царква да рэканструкцыі Былі парушаныя патрабаванні Кодэкса аб культуры. Работы на гісторыка-культурным абекце праведзеныя без падрыхтоўкі праекта, зацверджанага Міністэрствам культуры. Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца пры рэстаўрацыі, павінны быць узгодненыя з распрацоўшчыкам праектна-каштарыснай дакументацыі. Нічога з гэтага зроблена не было, што прывяло да пэўных зменаў знешняга выгляду царквы, — распавёў Арцём Брухан.