Дзяніс Рабянок: Сістэма аховы здароўя Беларусі сустрэла COVID-19 абсалютна непадрыхтаванай

Нашых медыцынскіх вертыкальшчыкаў прызначаюць не па крытэры прафесіяналізму і адказнасці, а па крытэры лаяльнасці. Чаму сістэма аховы здароўя Беларусі сустрэла #COVID19 абсалютна дэзарганізаванай і непадрыхтаванай, маючы перад вачыма сумны досвед іншых краін і дастаткова часу, каб зрабіць усе неабходныя захады?Чаму ў лякарнях і паліклініках востры дэфіцыт самага элементарнага: масак, халатаў, пальчатак, антысептыкаў, не кажучы пра абсталяванне, і г. д. — усяго таго, без чаго спыніць распаўсюд хваробы і вылечыць людзей проста немагчыма ў прынцыпе?Чаму міністр аховы здароўя не звярнуўся ва ўрад з неадкладным патрабаваннем накіраваць дадатковае фінансаванне ў патрэбных абёмах, каб забяспечыць установы аховы здароўя ўсім неабходным, каб медыкі не ішлі з працягнутай рукою і каб не ставіць пад пагрозу жыццё і здароўе людзей?Чаму на дзяржаўным узроўні няма адэкватнай палітыкі па інфармаванні насельніцтва пра COVID-19: пра меры засцярогі, прафілактыку, правілы паводзін і інш. , а замест гэтага дурныя жарты па-за межамі дабра і зла, хамства і проста дзікунскае стаўленне да тых, хто імкнецца звярнуць увагу на праблемы?.