![]()
Краўнік каталіцкай царквы ў Беларусі павіншаваў праваслаўных з Пасхай Хрыстовай. Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч віншуе вернікаў Беларускай Праваслаўнай Царквы са святам Пасхі Хрыстовай. Віншаванне апублікаваў сайт catholic. by:- Хрыстус уваскрос! Сапраўды ўваскрос!Паважаныя браты і сёстры!Сардэчна віншую вас са збаўчым святам Пасхі Хрыстовай!Сёння наш позірк скіраваны ў напрамку пустой магілы Збаўцы, адкуль з цемры прамяніцца святло Уваскрасення, якое нясе надзею нават насуперак надзеі. Гэта асабліва важна падчас пандэмій каранавірусу і грахоўнасці, што захапілі свет. Чалавек, які паставіў сябе на месца Бога, нечакана адчуў сваю крохкасць. Эпідэмія паказала неабходнасць пераасэнсавання як існуючага светапарадку, так і вяртання да духоўных каштоўнасцяў. У гэтай складанай сітуацыі жадаю вам, дарагія праваслаўныя браты і сёстры, моцы духа і веры ў тое, што пасля выкліканай гэтай эпідэміяй цярпенняў Вялікай пятніцы настане радасць Велікоднай раніцы.