Ад Гусоўскага да Быкава: мастак намаляваў паўсотні партрэтаў выбітных беларусаў

Яны зробленыя алоўкам па гістарычных апісаньнях і фотаархівах. Берасьцейскі мастак Уладзімер Скамарошчанка стварыў галерэю вядомых асобаў, якія цягам тысячагодзьдзя былі славай беларускага краю. Агулам — больш за паўсотні партрэтаў. Яны зробленыя алоўкам па гістарычных апісаньнях і фотаархівах, перадае «Радыё Свабода». Галерэя выбітных асобаў, аўтар Уладзімер Скамарошчанка 38-гадовы Ўладзімер Скамарошчанка — дызайнэр, мастак, фатограф, прадаўжальнік вядомай мастакоўскай дынастыі. Ён сын жывапісца Анатоля Скамарошчанкі і дызайнэркі, мастачкі Ніны Чураба. Ягоны дзед — вядомы берасьцейскі мастак Мікалай Чураба. Уладзімер з бацькамі У 2006 годзе Ўладзімер скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў са спэцыялізацыяй «графічны дызайн». Сябра Беларускага саюзу дызайнэраў. Адным зь ягоных заўважных праектаў апошняга часу стала стварэньне выяваў знакамітых гістарычных асобаў. Удакладняе, што гэта замова адной кампаніі, сам мастак на выбар пэрсонаў не ўплываў.