Біскуп Аляксандр Кашкевіч: Усяму чалавецтву, якое сёння прагне надзеі, мы абвяшчаем цудоўнае пасланне

Велікодныя віншаванні вернікам Гродзенскай дыяцэзіі. З велікоднымі віншаваннямі звярнуўся да вернікаў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, перадае catholic. by:«Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры! Дарагія дыяцэзіяне!Хрыстус уваскрос! Алелюя!У святы Уваскрасення Пана з адноўленай верай і глыбокай удзячнасцю схіляемся над таямніцай бязмежнай Божай любові. З любові да нас Езус Хрыстус, сапраўдны Бог і сапраўдны Чалавек, узяў на сябе грахі цэлага свету, каб усіх усыноўленых дзяцей Божых раз і назаўсёды з’яднаць з Айцом, багатым на ласку і міласэрнасць, а праз гэта адкрыць дарогу да вечнага жыцця. Сёлетнія Велікодныя святы перажываем у асаблівай атмасферы. Як ніколі раней, адчуваем сябе членамі адной вялікай сям’і, сёння настолькі дасведчанай, прыгнечанай і сумнай у балючым сутыкненні з таямніцай цярпення і смерці. Мы бачым свет, які ўсё лепш усведамляе ўласную крохкасць, занураны ў вялікі страх, шакіраваны сваім бяссіллем і няўпэўнены ў заўтрашнім дні. Усяму чалавецтву, якое прагне надзеі і спакою, мы, хрысціяне, абвяшчаем цудоўнае пасланне: Хрыстус уваскрос — раз і назаўсёды перамог зло, грэх і смерць.