![]()
Вадзім Кабанчук распавёў, што падчас адсідкі яго празь дзень дапытвалі супрацоўнікі КДБ і контрвыведкі.
Сябры БХД, што чакалі ля ізалятара Акрэсьціна, не змаглі сустрэць пасьля 10 сутак адміністратыўнага арышта Вадзіма Кабанчука, бо перад вызваленьнем яго завезьлі з Акрэсьціна ў Менскае КДБ і яшчэ раз дапыталі ў якасьці сьведкі па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня 2010 года ў Менску.
У інтэрвю прэс-службе БХД Вадзім распавёў, што падчас адсідкі яго празь дзень дапытвалі супрацоўнікі КДБ і контрвыведкі, нават правяралі на дэтэктары хлусьні.
Рубрика: политика