Біскуп Алег Буткевіч: Перамога Хрыста дапаможа нам наноў перагледзець сваё жыццё

Велікоднае віншаванне біскупа Віцебскага. З тэкстам велікоднага віншавання біскупа Віцебскага Алега Буткевіча вернікаў знаёміць Сatholicnews. by:«Шаноўныя святары, кансэкраваныя браты і сёстры,дарагія вернікі, суайчыннікі!Хрысціянская вера – гэта няспынны напамін чалавецтву пра тое, што яно не пакінутае на волю сляпога лёсу. Мы не наступствы выпадковых падзей ці здарэнняў у Сусвеце, але плён творчага акту Сутнасці, недасяжнай нам у поўнай меры, але Якая паказвае нам няспынна сваю бязмежную Любоў. Сутнасці, для Якой мы з’яўляемся дзецьмі, непаслухмянасць і ганарлівасць каторых Яна выпраўляе коштам свайго пасвячэння і сваёй ахвяры. Менавіта пра гэта кажа нам Вялікдзень: твае грахі, чалавеча, прабачаныя! Але прымі, зразумей і будзь удзячны за гэта!Вялікі Пост, які мы перажылі ў гэтым годзе, быў пазначаны асаблівымі выклікамі, каторыя не павінны аднак пазбавіць нас даверу да Бога і спадзявання на Яго Айцоўскую дабрыню і міласэрнасць да кожнага чалавека. Велікодныя Святы нагадваюць нам, што Сын Божы не застаецца ўбаку ад людскіх выпрабаванняў, але сам бярэ крыж, несучы яго разам з намі, каб на ім памерці і… Уваскрэснуць!«…Будзьце адважнымі: Я перамог свет»! (Ян 16.