![]()
60 гадоў таму распачалася эпоха The Beatles. 10 красавіка 1960 году пра сваё існаваньне заявіў калектыў The Beatles — лівэрпульская чацьвёрка, якой было наканавана стаць самым яскравым фэномэнам усясьветнай культуры ХХ стагодзьдзя, перадае «Радыё Свабода». Беларускі бітламан з больш як паўвекавым стажам, уладальнік, магчыма, самай багатай Beatles-фанатэкі ў краіне, калекцыянэр рарытэтаў той пары Віктар Маразевіч у інтэрвію згадаў, як сэр Пол Макартні асабіста блаславіў яго на адкрыцьцё ў Менску Beatles Cafe — месца збору аматараў творчасьці культавага ансамбля. Школьныя аматары зрабіліся заканадаўцамі стылюУсё пачалася з Quarrymen. У другой палове 1950-х Джон Ленан з аднаклясьнікамі сабраў аматарскі ансамбль і назваў яго ў гонар сваёй школы Quarry Bank. У 1957 годзе да іх далучыўся ляўша-мультыінструмэнталіст Пол Макартні, а неўзабаве прывёў і свайго сябра Джорджа Гарысана. Тройца стала касьцяком гэтай ды наступных камандаў, для іншых удзельнікаў рок-н-рол аказаўся падлеткавым захапленьнем.