![]()
Разам з Чэславам Мілашам і Томасам Вэнцлавам ён быў адным з аўтараў канцэпцыі «Кнігі Вялікага Княства Літоўскага». Сёньня раніцай у Сувалках, у паўночна-ўсходняй Польшчы, памёр прафэсар Анджэй Струміла. 93-гадовы польскі мастак зь беларускімі каранямі адчуў сябе ўчора дрэнна. Яго шпіталізавалі, але лекарам не ўдалося яго выратаваць, перадае «Радыё Свабода». Струміла нарадзіўся 23 кастрычніка 1928 году ў Вільні. Дзяцінства правёў у Сьвянцянах над Жэймянай, у Вільні і Лідзе, юнацкі пэрыяд — на наваградзкай зямлі. Скончыў мастацкую вучэльню ў Лодзі і Акадэмію выяўленчых мастацтваў у Кракаве. У творчай біяграфіі мастака больш за сто індывідуальных выставаў у Токіё і Бэрліне, Маскве і Пэкіне, Нью-Ёрку і Брэмэне. Неаднаразова яго выставы праходзілі і ў Беларусі. Падчас сустрэчы са студэнтамі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў у 2017 годзе ён падкрэсьліў, што зьяўляецца «грамадзянінам ВКЛ» і лічыць Беларусь сваёй Бацькаўшчынай. — Беларусь, менская зямля — гэта мая Бацькаўшчына.