На радыё «Сталіца» круцяць музыку без жывых эфіраў

Уся рэдакцыя сышла на каранцін. Як стала вядома nn. by, у маці аднаго з супрацоўнікаў радыёстанцыі выявілі каранавірус. «Калі стала вядома пра вірус у сям’і аднаго з калегаў, кіраўніцтва вырашыла адправіць усіх дадому, — расказалі ў рэдакцыі. —Можна заўважыць, што жывых эфіраў зараз у нас няма, праграмы ідуць у паўторы, а па большай частцы грае музыка». Супрацоўнікі «Сталіцы» кажуць, што ў самога калегі вірус не пацвердзіўся. Ужо заўтра на працу выйдуць ранішныя вядучыя, а ў пятніцу і ўся астатняя рэдакцыя.