![]()
Беларускія тэатры працягваюць сваю віртуальную прысутнасць. Беларускія тэатры працягваюць сваю віртуальную прысутнасць — на гэтым тыдні, не выходзячы з дома, можна «схадзіць» на пастаноўкі прынамсі трох калектываў. Некаторыя з прапанаваных да прагляду спектакляў прысутнічаюць у актуальным рэпертуары, а некаторыя магчыма ўбачыць выключна ў запісе і толькі абмежаваны адрэзак часу, паведамляе «Звязда». Глядзім, што прапануюць айчынныя тэатралы. Купалаўскі падлічыў, што за час «Тыдня Купалаўскага online», калі з 27 сакавіка па 2 красавіка праз трансляцыю запісаў былі паказаны чатыры пастаноўкі, колькасць гледачоў перавысіла сорак тысяч чалавек і ахапіла Еўропу, Амерыку, Азію і Афрыку. Папулярнасць «Тыдня» стала нагодай арганізаваць чарговую серыю анлайн-паказаў тэатральных вечароў: «Купалаўскі дома» ўжо сёння, 7 красавіка, пакажа творчы вечар заслужанай артысткі Беларусі Тамары Міронавай, 8 красавіка — спектакль «Офіс» рэжысёра Кацярыны Аверкавай, а 10-га — «Хама» Аляксандра Гарцуева паводле Элізы Ажэшка.