![]()
51-гадовы кіроўца памёр, топ-менеджары ў бальніцы. Nn. by стала вядома пра яшчэ адну ахвяру каранавіруса — гэта 51-гадовы кіроўца галоўнага офіса «БПС-Сбербанка» Эдуард Ціхаміраў. Ён памёр у 6-й бальніцы Мінска ў суботу, 4 красавіка. Пра гэта паведамілі брат і жонка Эдуарда. Сваякі выказваюць намер судзіцца з банкам. «Мой малодшы брат памёр па віне банка, — перакананы брат памерлага. — Работнік банка нібыта прыехаў з Іспаніі і выйшаў на работу да таго, як прыйшоў станоўчы вынік тэста. Ён адпрацаваў некалькі дзён і пазаражаў астатніх. Эдуард нават не ведаў, што працуе побач з заражаным! У выніку мой брат стаў кантактам першай групы. Яго жонка таксама ў інфекцыёнцы. І ў мяне, і ў яе ёсць цвёрды намер засудзіць банк». А вось што расказвае жонка, Таццяна. Яна, дарэчы, не была афіцыйна распісана з Эдуардам, але разам яны пражылі «14 цудоўных гадоў» і выгадавалі яе сына. «Усё было так: 21 сакавіка мой муж захварэў, пачало ламіць косткі, тэмпература паднялася да 37,5. Ён прахварэў выходныя, у панядзелак-аўторак яшчэ схадзіў на работу, бо тэмпература збівалася да 36,8.