Людзі нязломнага духу

Як беларусы змагаліся з самаўладдзем і станавіліся прэзідэнтамі Гавайскіх выспаў. Пасля паўстання Кастуся Каліноўскага ў беларускіх губернях дзейнічалі асаблівыя жорсткія законы. Цяжэйшым стаў нацыянальны ўціск. Пад забаронай заставалася беларуская мова. На ёй нельга было друкаваць кнігі, газеты і часопісы, забаранялася размаўляць у дзяржаўных установах. Расейскія ўлады за ўвесь час гаспадарання на нашай зямлі не дазволілі адчыніць аніводнай беларускай школы. З 1840 года забароненай была і сама назва «Беларусь». Невыпадкова якраз яе каліноўцы ўзялі для свайго паролю. Каланізатарам не ўдалося запалохаць край. На змену ваярам 1863-га прыходзілі новыя адважныя людзі…Людзі нязломнага духуУ 1870-я гады ў Расейскай імперыі набраў сілу рэвалюцыйны рух народніцтва. Многія з гэтых рэвалюцыянераў лічылі, што царызм можна перамагчы, калі «пайсці ў народ»: апрануць сялянскае адзенне, хадзіць па вёсках, раздаваць простым лю¬дзям кнігі, весці з імі гаворку пра тое, што нельга цярпець уладу цара і яго памагатых.