![]()
Што ў сённяшняй сітуацыі можа зрабіць кожны з нас? Сёння я хацеў не проста выказацца на тэму пандэміі. Мне хацелася б звярнуцца да людзей з пэўнымі прапановамі, якія могуць дапамагчы нам усім. Пачнем з таго, што зараз абсалютна кожнаму адэкватнаму чалавеку зразумела, што ўлада ніякім чынам не дапаможа людзям у момант крызісу. Больш за тое, мы бачым, як злачынны рэжым Лукашэнкі спрабуе схаваць рэальныя маштабы пагрозы ад насельніцтва, разменьваючы асабісты хвілінны эканамічны профіт на тысячы магчымых ахвяраў. Але мой пост зусім не пра тое, якая кепская ўлада. Гэта відавочна. Што ж у такой сітуацыі можам зрабіць мы, кожны з нас?Давайце будзем слухаць дактароў. Яны кажуць нам мыць рукі часцей, карыстацца антысептыкам, насіць марлевую павязку і трымаць дыстанцыю пры сваіх сацыяльных кантактах. Самаізаляцыя – выдатны сродак абароны сябе і сваіх блізкіх. Толькі сыходзячы з вышэй напісанага мы ўжо зразумелі, што варят не жадае прымаць ніякіх мер, а працадаўцы не гатовыя спыняць працу ці змяняць яе фармат і губляць грошы.