У Курапатах апаганілі крыж Вацлава Ластоўскага

Невядомыя зрабілі надпіс на помніку знакамітаму беларусу. У Курапатах апаганілі памятны крыж беларускага грамадскага і палітычнана дзеяча, пісьменніка, гісторыка, філолага Вацлава Ластоўскага, перадае «Радыё Рацыя». Невядомыя напісалі на невялікім помнічку на расейскай мове слова «упырь». Мала надзеі, што міліцыя знойдзе, а дакладней будзе шукаць вандалаў. Ранейшыя аналагічныя дзеянні ў Курапатах не выклікалі ў «органаў правапарадку» істотнай цікавасці.