У Польшчы галоўны апазіцыйны кандыдат заклікала байкатаваць прэзідэнцкія выбары

«Сёння ў Польшчы няма іншай задачы, акрамя барацьбы з эпідэміяй і яе наступствамі», – падкрэсліла Малгажата Кідава-Блоньска. - Прэзідэнцкія выбары 10 траўня 2020 года не павінны адбыцца, але ў выпадку калі яны адбудуцца, я заклікаю ўсіх выцбарцаў не ўдзельнічаць у іх, – піша ў адкрытым лісце апазіцыйная кандыдатка ў прэзідэнты Польшчы ад «Грамадзянскай кааліцыі» Малгажата Кідава-Блоньска. Пра гэта паведамляе polskieradio. pl. У адкрытым звароце, які быў апублікаваны ў нядзелю, 29 сакавіка ў сацыяльнай сетцы Facebook, Кідава-Блоньска звяртаецца да «усіх кандыдатаў на пасаду прэзідэнта Польшчы». «Як народ, як супольнасць, мы сутыкнуліся з небяспекай, якая не мае прэцэдэнту ў нашай найноўшай гісторыі. Пад пагрозай жыццё, здароўе і дабрабыт поляк і палякаў. Сёння ў Польшчы няма іншай задачы, акрамя барацьбы з эпідэміяй і яе наступствамі», – падкрэсліла намеснік старшыні Сейма, апазіцыйны палітык Малгажата Кідава-Блоньска. Паводле яе, правядзенне прэзідэнцкіх выбараў у гэтай сітуацыі «было бы абсалютна злачынным актам».