![]()
Першае дасьледаваньне пра перасяленьне беларусаў у Прыбайкальле. Шматлікая беларуская грамада Прыбайкальля атрымала першую сыстэматызаваную гісторыю міграцыі сваіх продкаў ва Ўсходні Сібір. Для адных гэта было асваеньне новых земляў, іншых высылалі як «ворагаў народу», перадае «Радыё Свабода». Альманах, падрыхтаваны да друку Беларускім клюбам «Крывічы», мае назву «Нарысы, апавяданьні і казкі беларусаў Іркуцкай вобласьці». Рэдактар-укладальнік — дасьледчык, этнограф, пачынальнік сучаснага культурнага руху беларусаў у Прыбайкальлі Алег Рудакоў. Беларускія перасяленцы Фото: «Радыё Свабода» Пад адной вокладкай сабраныя больш за два дзясяткі гісторый, расказаных празь сямейныя ўспаміны ды вусную народную творчасьць. Матэрыял зьбіраўся падчас этнаграфічных экспэдыцый у месцы, кампактна заселеныя выхадцамі зь беларускіх земляў, а таксама ў гутарках зь людзьмі, народжанымі ў Сібіры ў другім-трэцім, а то і пятым пакаленьні. Прэзэнтацыя выданьня адбудзецца 29 сакавіка ў Іркуцкім плянэтарыі.