Універсальны творца

Что значыў Ніл Гілевіч для сучаснікаў? Прайшло чатыры гады, як не стала Ніла Гілевіча. У той жалобны час нібы самі прыйшлі да мяне словы смутку ад цяжкае страты і словы натуральнага гонару за здзейсненае Ім. Атрымаўся верш «Паэт купалаўскага гарту»:Спачыў пясняр, не скажа большСлоў пранікнёных, палымяных,За нашу Бацькаўшчыну больБольш не вярэдзіць сэрца рану. Ён, дум высокіх валадар,Прайшоў сваю дарогу годна,А больш за ўсё жадаў змагар,Каб Беларусь жыла свабодна. За мову і за родны сцягЗмагацца ўсёй істотай мусіў,Праз церні церабіў ён шляхДа незалежнай Беларусі. Герой, над кім не ўладны час,Любові нашай вечнай варты. Быў, ёсць і будзе ён у нас,Паэт купалаўскага гарту. 29–30. 03. 2016Адначасова з вершам і ўслед за ім у памяць хлынулі ўспаміны пра слыннага творцу і прыязнага чалавека. Узгадваліся шматлікія сустрэчы, сумесныя паездкі (у прыватнасці, у снежні 1994-га ў Берасце, дзе праводзілі ў апошні шлях Уладзіміра Калесніка, і ў верасні 2003-га ў Белаазёрск, дзе віншавалі з 60-годдзем Ніну Мацяш).