![]()
У Гішпаніі ўжо 2 тыдні трывае надзвычайнае становішча, парламент працягнуў яго да 11 красавіка. Колькасць памерлых ад COVID-19 у Гішпаніі перавысіла амаль 5 тысячаў хворых. З чаго за мінулыя содні сканала 832 чалавекі. У краіне ўжо 2 тыдні трывае надзвычайнае становішча, парламент працягнуў яго да 11 красавіка. Большасць жыхароў Гішпаніі апынулася на прымусовым каранціне, выходзіць з дому можна толькі пры важнай патрэбе. Пра тое, як гэтыя меры ўспрымае каталонскае і гішпанскае грамадства, распавядае «Радыё Рацыя» беларус з Барселоны, мясцовы гід Павел Кірылёнак:– Перш за ўсё, хачу сказаць, што цяжка казаць пра погляды грамадства з пункту гледжання майго асабістага ўспрыняцця. Я сяджу ўдома, як большасць знаёмых, і магу судзіць толькі па тым, што пішацца ў прэсе, сацыяльных сетках. Мне падаецца, што ёсць такое амаль што ўсеагульнае разуменне, што каранцін – гэта абсалютна неабходная мера, што без яго ніяк. І мне здаецца, што нават больш крытыкі наконт таго, што ён быў запозна ўведзены, чым наконт таго, што яго ўвогуле ўвялі.