![]()
Як адзначаюць 102-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Ва ўмовах каранціну арганізатары адмовіліся ад ідэі масавых святкаванняў. Так, быў скасаваны святочны канцэрт у Гродне, арганізатары свята на Дзень Волі ў Мінску таксама адклікалі сваю заяўку, піша «Новы Час». Але многія вырашылі не абмяжоўвацца перанясеннем свята анлайн, а сталі вывешваць на сваіх вокнах нацыянальныя бел-чырвона-белыя сцягі, як гэта прапанаваў зрабіць блогер Эдуард Пальчыс:«Вывешваем нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг: на балконе, у двары ўласнага дома, на акне і г. д. Можна пазначыць сцяжком, стужачкай або налепкай сваё аўто. Абавязкова павіншуйце сваіх сяброў, блізкіх, знаёмых асабіста або праз сацсеткі з хэштэгам #bnr102. Калі хто ўжо сядзіць з-за віруса дома: святкуйце ў сваёй кватэры. А мы ў гэтым дапаможам вам святочным стрымам увечары 25-ага сакавіка. Трансляцыя пачнецца ў 18. 00 на YouTube. Ну і ў 21. 00, прытрымліваючыся ўсіх правілаў бяспекі і інструкцый, запускаем феерверкі ў зручным для гэтага месцы», — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.