![]()
Цi icнуе «хюґе па-беларуску»? Андрэй Вашкевіч апошнія 15 гадоў застаецца адным з найбольш актыўных абаронцаў гістарычнай спадчыны Горадні. Змагар за ўнікальны драўляны раён гораду Новы сьвет і галоўную гарадзкую плошчу, якую моцна зьмяніла апошняя рэканструкцыя. Ініцыятар захаваньня адных з самых старых могілак Беларусі ў Горадні. Адзін з арганізатараў прэміі Юзафа Ядкоўскага для тых, хто зрабіў значны ўнёсак у разьвіцьцё гісторыі і культуры Горадні. Аўтар 15 кніг, уласных і ў суаўтарстве. Ён амаль усё жыцьцё працуе ў гісторыка-археалягічным музэі, стварае экспазыцыі і водзіць экскурсіі. Прызнаецца, што стаміўся быць тым, каму трэба больш за іншых, але каму перадаць справы? Сябры ці то жартам, ці то ўсур’ёз прарочаць — адну з вуліц Горадні назавуць імем Вашкевіча. «Радыё Свабода» гутарыць зь ім у «месцы сілы» многіх гарадзенцаў і самога Андрэя, — каля Нёмана, пад замкамі, паблізу Каложы. Сябры падарылі гісторыку вуду, і ён выйшаў у абед парыбачыць.