![]()
Улады заплянавалi выдаткаваць на яго 160 тысяч рублёў з гарадзкога бюджэту. Адказны сакратар управы Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Алесь Чахольскі паведаміў «Свабодзе», што ён разам зь сябрамі гатовы ўзяцца за ўтылізацыю помніку Леніну ў Магілёве. У сеціве зьбіраюць подпісы супраць рамонту помніка Леніну ў Магілёве, на які заплянавана выдаткаваць 160 тысяч рублёў з гарадзкога бюджэту. Паводле генэральнага дырэктара ўпраўленьня камунальных прадпрыемстваў Міхаіла Галушкова, зьнесьці помнік каштавала б яшчэ даражэй, чым яго рамантаваць. Як тлумачаць камунальнікі, найбольшая частка выдаткаў — гранітныя пліты. Яны і самі па сабе дорага каштуюць, і працаваць зь імі трэба будзе ўручную, без усялякіх грузапад’ёмных мэханізмаў. Завершыць рамонт помніка Леніну на аднайменнай плошчы ў Магілёве маюць намер да 20 красавіка. Да пачатку красавіка арганізатары закупкі зьбіраюць прапановы ад падраднікаў. «Я і мае сябры гатовыя ўзяць справу ў свае рукі. У нас ёсьць і тэхніка, і ўсё неабходнае для ўтылізацыі.