![]()
Францішка Багушэвіча і яго творчасць заўсёды любіў беларускі народ. 21 сакавіка споўнілася 180 гадоў з дня нараджэння знакамітага паэта-дэмакрата, публіцыста, грамадскага дзеяча і народнага адваката, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры Францішка Багушэвіча (Мацея Бурачка). Францішка Багушэвіча і яго творчасць заўсёды любіў беларускі народ. Не так часта, але прыгадвалі пра Багушэвіча і адлюстроўвалі яго на беларускіх паштоўках, піша для «Радыё Рацыя» Сяргей Чыгрын. Першая паштоўка з выяваю Францішка Багушэвіча была выпушчана ў Пецярбургу выдавецтвам «Загляне сонца і ў наша ваконца» у 1906 годзе. На паштоўцы быў змешчаны партрэт Францішка Багушэвіча і тэкст: «Пранцишак Боhушэвич. Песняр Беларукси. Написау «Дудку Беларускую» пад прозвишчэм «Мацея Бурачка» и «Смык Беларуски» пад прозвишчэм Шымона Рэуки спад Барысава». Гэта самае выдавецтва ў 1906 годзе выпусціла яшчэ адну цікавую паштоўку з фотаздымкам парабковай дворнай хаты Лідскага павету Віленскай губерні і з радкамі з верша Мацея Бурачка «Не цурайся» лацінскай і кірыліцай:А кінь вокам на хату маю: І цячэ, і гніе, і крывая.