Як Францішак Багушэвіч хістаў імперыю

10 малавядомых фактаў пра беларускага паэта і паўстанца. 21 сакавіка спаўняецца 180 гадоў з дня нараджэньня Францішка Багушэвіча — першага беларускага пісьменьніка, які адкрыта заклікаў да нацыянальнага абуджэньня. «Радыё Свабода» сабрала 10 цікавых фактаў пра клясыка. Менавіта Багушэвіч на доўгі час задаў стандарты, якой павінна быць беларуская літаратура: сацыяльна арыентаваная, без усялякага эстэтызму. Ён першым акрэсьліў гістарычныя межы краіны, першым зразумеў, што трэба пісаць для мэтавай аўдыторыі — сялян. Менавіта Багушэвіч быў духоўным настаўнікам для пачынальнікаў новай беларускай літаратуры: Янкі Купалы, Алаізы Пашкевіч, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча. Пасьля Другой сусьветнай ягоная магіла была настолькі занядбаная, што цяжка было ўвогуле вызначыць, дзе канкрэтна ён пахаваны. Упарадкаваў яе Мікола Ермаловіч. 1. Дакараў сябе, што ня ўмее жыць рэальнасьцюУ лісьце да Яна Карловіча (5 лютага 1885 г. ) са скрухай прызнаваўся: «. . . Нейкі дзіўны настрой прыгнятае мяне.