20 гадоў музычнаму альбому «Я нарадзіўся тут»

«Я нарадзіўся тут» – гэта гімн надзеі і веры ў Беларусь. У 2000 годзе пабачыў свет знакавы супольны музычны праект «Я нарадзіўся тут». У 2000 годзе нарадзіўся і я. Вядома, сваіх эмоцый з нагоды выхаду альбома я не памятаю, а вось ўражанні ад яго праслухоўвання ў сярэдзіне нулявых у памяці засталіся. Альбом адкрывала аднайменная песня «Я нарадзіўся тут», якая амаль ідэальна накладвалася на тыя рэаліі, якія складалі той свет, што я бачыў вакол сябе кожны дзень:Радзільня, дзіцячы садок,Школа ды інстытут. Я нарадзіўся тут,І я буду жыць тут. З вокнаў маёй кватэры паўставаў аналагічны краявід: мастацкая вучэльня, дзіцячы садок ды школа. Для паўнаты карціны не хапала толькі радзільні, але ж з іншага боку дома раскінуўся вялікі яблыневы сад, у якім таксама шмат чаго нараджалася. Мне давялося шмат падарожнічаць па Беларусі, дзе я бачыў парушаныя беларускія храмы, наведваў гарады, якія страцілі сваю былую веліч. Шмат маіх знаёмых і знаёмых маіх бацькоў з’ехалі з краіны, выбралі лёс эмігрантаў.