![]()
Кансультант Пэнтагону распавёў пра дзіцячыя гады ў Беларусі. Ільля Ляўкоў — вядомая асоба ў амэрыканскім істэблішмэнце. Ягоныя камэнтары з ацэнкай палітычных падзеяў зьяўляюцца на старонках уплывовых выданьняў, ён аўтар публікацыяў на надзённыя тэмы. Часты госьць эфіраў Радыё Свабода, перадусім Расейскай службы, перадае svaboda. org. Пасьля заканчэньня факультэту паліталёгіі Габрэйскага ўнівэрсытэту ў Ерусаліме Ільля Ляўкоў працягваў адукацыю ў асьпірантурах прэстыжных установаў ЗША і Эўропы — унівэрсытэце Брандэйса блізу Бостану, Калюмбійскім унівэрсытэце Нью-Ёрку, Свабодным унівэрсытэце Заходняга Бэрліну. Ягонымі куратарамі былі выбітныя асобы свайго часу: Зьбігнеў Бжэзінскі, Рычард Пайпс, Ўолтэр Лакер, Адам Улам ды іншыя. Працаваў палітычным дарадцам у Генэральным консульстве Ізраілю ў Нью-Ёрку і дырэктарам дасьледчага аддзелу Нацыянальнай канфэрэнцыі савецкага габрэйства, быў спэцыяльным дарадцам-кансультантам у справах Савецкага Саюзу ў Пэнтагоне. У пачатку 1980-х заснаваў у Нью-Ёрку выдавецкі дом Liberty, дзе за прамінулы час надрукавана блізу васьмі сотняў кнігаў, у тым ліку і забароненых у СССР пісьменьнікаў-дысыдэнтаў.