Адпусціць усіх дзетак і педагогаў па хатах і кватэрах

Каронавірус беларускіх чыноўнікаў Мне здаецца, што беларускія чыноўнікі і вертыкальшчыкі ўсіх роўняў захварэлі на каронавірус ужо даўно. І ў многіх ён проста невылечны. Ды і лячыць іх немажліва, гэта хранічны мазгавы каронавірус. Увесь свет, усё насельніцтва зямнога шару ўсхвалявана страшэнным вірусам, ад якога паміраюць людзі, а ў Беларусі для турботаў і панікі няма прычын. І, сапраўды, якія могуць быць прычыны для хвалявання ад нейкага там кітайскага каронавірусу. Беларусы перажылі і не такія вірусы. Асабліва ў апошнія дзесяцігоддзі: і радыяцыю, і інфляцыю, і свіны і курыны грып, і анкалогію, і цяпер – каронавірус… Некалі савецкі паэт Аляксандр Твардоўскі, які родам быў са Смаленшчыны, часта вымаўляў: «Как говорят у нас, белоруссов, пережили лето горячее – переживём и говно собачее». Але каронавірус – гэта не гаўно сабачае… Яго могуць і не перажыць найперш сённяшнія «вялікія» вертыкальшчыкі… Каронавірус на пасады не глядзіць… А вось дзетак нашых і педагогаў, якія іх вучаць, шкада найперш…Міністэрства адукацыі дазволіла бацькам пакідаць дзяцей дома.