Студэнты прагульваюць заняткі праз адсутнасць каранціну

Студэнты таксама гатовыя баставаць. 16 000 беларусаў падпісалі петыцыю з патрабаваннем перавесці ўстановы адукацыі на дыстанцыйную форму навучання. Людзі патрабуюць ад Мінздароўя, Мінадукацыі, ураду і дыктатара Беларусі адэкватнай рэакцыі на пагрозу распаўсюду «кітайскай інфекцыі». Тым часам, некаторыя студэнты аб’явілі «самакаранцін» і не ходзяць на заняткі, паведамляе «Белсат». Аўтары петыцыі патрабуюць ад уладаў «узмацніць захады па перадухіленні распаўсюджвання каронавіруса сярод людзей, якія наведваюць навучальныя ўстановы» і прапануюць чыноўнікам канкрэтныя крокі, як гэта зрабіць. Моладзевыя актывісты заклікаюць студэнтаў не баяцца «байкатаваць» лекцыі. «Мы патрабуем ад дзяржавы базавую рэч – абараніць нас: не мы для дзяржавы, а дзяржава для нас», – заклікае «Моладзевы блок». «Усе суседзі закрылі межы і ўвялі жорсткія захады засцярогі: закрытыя кавярні, рэстараны, універсітэты і школы. З паліцаў беларускіх крамаў знікаюць макароны, кансервы і туалетная папера. Па ўсёй краіне школьнікі і студэнты ўвялі «самакаранцін» – праігнаравалі пары і ўрокі.