«Крумкачы» прадставілі новы лагатып

Гэта лагатып стаў пераможцам галасавання заўзятараў. Крумкачы прадставілі новы лагатып клуба. Ён стаў пераможцам галасавання заўзятараў, якія выбіралі паміж першым лога каманды і новым варыянтам. Сябры, прыйшоў час падводзіць вынікі галасавання за лагатып Крумкачоў! Гэта быў цяжкі выбар, але большасць нашай аўдыторыі прагаласавала менавіта за новы сучасны лагатып. Час не стаіць на месцы: змяняецца грамадства, змяняецца футбол, таму, змяняемся і мы. Нязменнай застаецца толькі наша адданасць традыцыям – таму, класічная эмблема заўсёды застанецца ў нашых сэрцах і на нашых трыбунах. Дзякуй усім, хто прымаў удзел у галасаванні, спадзяемся, што новы лагатып прынясе нам поспехі ў новым сезоне, і разам з ім мы перойдзем на новы яскравы этап нашай годнай гісторыі! — паведамляе афiцыйны сайт Крумкачоў.