«Кожныя 10-15 гадоў трэба зьмяняць жыцьцё, цалкам»

Як бізнэсовец стварыў незвычайную школу маляваньня. Ігар Ягадкін зь дзяцінства любіў маляваць. У 90-х ён з партнэрам заснавалі друкарню, якая цяпер — лідэр на рынку паліграфічных паслуг у Гомлі. Ігар намаляваў лягатыпы Беларускай чыгункі і Белпошты — і ня толькі. Зарабляў грошы, малюючы этыкеткі і па-мастацку аздабляючы дамы багатых «новых рускіх» у Маскве, передает «Радыё Свабода». Ігар кажа, што ён шчасьлівы чалавек. «Натуральна! Калі ўжо нарадзіўся — то позна наракаць», — сьмяецца бізнэсовец. Ён ведае, што рабіць, калі «ўсё блага», крызіс, дэпрэсія. «Я тады іду і працую, больш працую», — дзеліцца парадай Ігар. Фото: «Радыё Свабода» Цяпер ён распрацаваў сваю ўнікальную мэтодыку маляваньня — з заплюшчанымі вачыма, паводле альгарытмаў і нотаў, адключаючы мазгі і «выцягваючы» вобразы з падсьвядомасьці. Заснаваў у Гомлі школу «Ключ», дзе гадуе мастакоў. «Маляваць могуць усе. Адны — добра, другія — геніяльна», — упэўнены бізнэсовец. Ён сьцьвярджае, што зарабіць можна на ўсім.