Фотафакт: У праекце Канстытуцыі 1994 прыгадваліся ВКЛ і БНР

Гэта было зроблена па прапанове дэпутатаў Апазыцыі БНФ. У праекце Канстытуцыі, падрыхтаваным Канстытуцыйнай Камісіяй Вярхоўнага Савета, доўгі час прыгадваліся Вялікае княства Літоўскае і Беларуская Народная Рэспубліка, перадае «Радыё Свабода». У прэамбуле Канстытуцыі, праект якой быў зацьверджаны камісіяй на 11 сакавіка 1993 г. , гаварылася:«Мы, народ Рэспублікі Беларусь (Беларусі),зыходзячы з адказнасьці за сучаснае і будучае Беларусі,. . . аддаючы належнае пошукам справядлівага грамадзкага ладу на старажытнай зямлі Беларусі, якія знайшлі адлюстраваньне ў Статутах Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамайцкага, Статутных граматах Беларускай Народнай Рэспублікі, Канстытуцыях Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі, а таксама ў Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь, . . . . . . прымаем гэту Канстытуцыю — Асноўны Закон Рэспублікі Беларусь». Прыгадваньне ВКЛ і БНР было зроблена па прапанове дэпутатаў Апазыцыі БНФ і з’явілася вынікам пэўнага кампрамісу — у прэамбуле таксама ўгадвалася БССР.