![]()
У тыя дні міжнародная супольнасьць салідарызавалася ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў. Намер Ельцына і Лукашэнкі стварыць гэтак званую саюзную дзяржаву быў у Беларусі сустрэты масавымі вулічнымі акцыямі пратэсту. «Марш Свабоды-2» — адна з найбольш шматлюдных, паведамляе «Радыё Свабода». Першы «Марш свабоды», арганізаваны апазыцыяй у кастрычніку 1999 году (незадоўга перад падпісаньнем Ельцыным і Лукашэнкам дамовы аб Саюзнай дзяржаве) адзначыўся брутальнымі сутыкненьнямі ўдзельнікаў з міліцыяй і АМАПам. Міліцыянты выкарыстоўвалі сьлезацечны газ, маніфэстанты абараняліся каменьнем і пліткай. Другі «Марш свабоды» быў прызначаны на 15 сакавіка 2000 і прымеркаваны да дня прыняцьця Канстытуцыі. Акцыі папярэднічалі заявы заходніх палітыкаў пра недапушчальнасьць выкарыстаньня сілы супраць мірных дэманстрантаў; Дзярждэпартамэнт ЗША і Белы дом выступілі з асобнымі заявамі. У тыя дні міжнародная супольнасьць салідарызавалася ў падтрымку беларускіх дэмакратычных сілаў. Выглядае, гэта і стрымала Лукашэнку, які за суткі да пачатку маршу пагражаў, што ад удзельнікаў акцыі «паляціць шмацьцё».