![]()
Абы было жаданне. Адна беларуская фірма вопраткі адзначыла сусветны дзень пісьменніка, выпусціўшы цішоткі з цытатамі з літаратурных твораў. Задума – добрая. Толькі вось чамусьці месца для беларускіх аўтараў там не знайшлося. Маўляў, патлумачыла піяр-менеджэрка фірмы, цытаты расейскіх аўтараў Дастаеўскага, Гогаля і Булгакава падаліся наймацнейшымі і найактуальнейшымі. Такое адчуванне, што веданне беларускіх літаратуры скончылася ў яе недзе на школьным узроўні. Хаця і ў межах школьных падручнікаў можна было б знайсці штосьці наймацнейшае і найактуальнейшае. А калі не ведаеш, дык можна было б спытаць. Абы было жаданне, як той казаў. Вунь Андрэй Хадановіч для Радыё Свабода адразу 10 цікавых і трапных цытат узгадаў. Сярод якіх – Кепска будзе, Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы, Паскудства, брат, і не пытайся, Толькі не гавары маёй маме і мноства іншых. Потым, праўда, у кампаніі, запэўнілі, што створаць і лімітаваную серыю з цытатамі беларускіх аўтараў. А гэтая нібыта больш глабальная, то бок скіраваная не толькі на беларускі рынак, але і не рынкі Расеі, Казахстана і Узбекістана, дзе таксама ёсць фірмовыя крамы.