Дзве тысячы дваццаць. Прыйшоў год свабоды

Новы верш Алеся Круткіна. Відэаблогер і актывіст грамадзянскай кампаніі Еўрапейская Беларусь Алесь Круткін правёў за кратамі 45 сутак і напісаў шэраг вершаў, некаторыя з якіх пачынае публікаваць прэс-служба кампаніі. Першы з іх мае назву Рэвалюцыя, смеласць, каханне:Апошняя зімняя вайна без сняжынак,Закратаванае вакно глядзіць у Еўропу. Запляці ў свае косы шыпшыну,А я чорную скуранку апрану замест робы. Быў Гары Потэрам - стаў камісарам,А мятлу на касу замяню для люстрацыі. Ваеннапалонныя ў гэтай сансарыІ зоркі ў добрай цяпер канстэляцыі. Ты мая Жанна ДАрк, Эмілія Плятэр і Крупская,Мы з табою ў адным растрэльным спіску. Не ўратуе Пампео, ні былы нас мэр Слупску,Але хутка мы выйдзем на Плошчу ў Мінску!Паслухай мяне: ужо хутка, так хутка,Лукашысцкую хунту на лесапавалы. Прашапчы ў пісьме мне пяшчотна на сутках:У апошняй зіме канібалаў. Вясна надыходзіць, пярсцёнак у Фрода,А нашыя сэрцы Купальскім рубінам. Дзве тысячы дваццаць. Прыйшоў год свабоды,Белакрылым ляціць херувімам. Запляці ў свае косы чырвоную ружу,Абвянчала нас сёння паўстанне.