![]()
Джын вырваўся з бутэлькі, магчыма, таму, што ўлады Кітая некалькі тыдняў хавалі інфармацыю пра вірус. Ай Фэн, дырэктарка аддзялення хуткай дапамогі Цэнтральнай бальніцы горада Ухань у інтэрвю кітайскаму часопісу Renwu (пераклад — nn. by) апісала, як 30 снежня яна праз мэсэнджар WeChat падзяліліся з калегамі інфармацыяй пра пацыента, у якога выявілі сімптомы, падобныя да SARS — атыповай пнеўманіі, ад якой у 2003 годзе загінула 800 чалавек з 8000 заражаных. Пост Ай Фэн разляцеўся па медычным асяродку, яго прачытаў і доктар-афтальмолаг Лі Вэньлянь, які таксама распаўсюджваў інфармацыю пра яўныя сімптомы атыповай пнеўманіі ў шэрагу пацыентаў. Яму дадуць вымову за «распаўсюд чутак» і «падрыў стабільнасці». Ай Фэн расказала, што таксама атрымала вымову за «распаўсюд чутак». У сваім інтэрвю яна апісвае найцяжэйшыя моманты апошніх двух месяцаў: як стары атрымліваў пасведчанне пра смерць свайго 32-гадовага сына, як чатыры з яе калег памерлі ад віруса — у тым ліку і доктар Лі, які стаў сімвалічнай постаццю.