![]()
Чым вядомы заснавальнік «Паходні» Міхась Ткачоў? 10 сакавіка 1942 году нарадзіўся Міхась Ткачоў, беларускі археоляг і гісторык архітэктуры, палітычны дзяяч. Напрыканцы 1980-х ён уключыўся ў актыўную грамадзкую і палітычную дзейнасьць. У 1986 годзе Ткачоў заснаваў у Горадні гісторыка-культурны клюб «Паходня», уваходзіў у Аргкамітэт БНФ, выступаў за аднаўленьне ў Беларусі сацыял-дэмакратыі. У 2017 годзе ў Горадні адзначылі 75-ю гадавіну прафэсара Міхася Ткачова, які памёр у 1992 годзе. У Цэнтры гарадзкога жыцьця сабраліся пераважна тыя, хто некалі наведваў гісторыка-культурны клюб «Паходня», прэзыдэнтам якога быў гісторык і археоляг Ткачоў. Старшыня клюбу Мікола Таранда нагадаў, як 12 сакавіка 1986 году быў створаны клюб «Паходня». Міхась Ткачоў прыйшоў на трэцяе паседжаньне разам зь пісьменьнікам Кастусём Тарасавым. І застаўся. Зьбіраліся ў гарадзкім Доме культуры. Ткачоў вырашыў балятавацца на першых «часткова свабодных выбарах» у ВС СССР. Таранда ўспамінае:«І «Азот» яго вылучыў, і тэатар лялек, і інстытут біяхіміі.