![]()
Малавядомая гісторыя пра пісьменніка, які вандраваў па мясцінах Каліноўскага і Багушэвіча. Пісьменнік Яраслаў Пархута сёлета 8 сакавіка адзначыў бы 90-годдзе. Ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй, а таксама вельмі чуйны да людскіх боляў, да народных бедаў і ўмеў мабілізаваць Богам дадзены талент — нягледзячы на самыя складаныя абставіны, узгадвае «Новы час». Наканаванай справе служыў самаахвярна. Мала хто ведае, што ён перажыў клінічную смерць, калі яму споўнілася крыху больш за шэсцьдзясят. Пра тое выпрабаванне гаворыць нам ягоны цяжкі сон, апісаны класічна. «Мяне вялі на расстрэл. Хто вёў — не ведаю. Усе яны былі ў масках», — такі пачатак сну. Яго на хаду абвінавачвалі тыя трое, што былі ў масках: «Ты аднойчы здрадзіў каханай! Ты аднойчы пакрыў¬дзіў дзіця! Ты аднойчы не падаў жабраку!» Ён, спадзеючыся на літасць, апраўдваўся: «Каханая ж пакінула мяне! Дзецям уласціва памыляцца. А кавалка хлеба і сам, бывала, не меў». Яму сказалі: «Усё адно грэх твой вялікі». І загадалі: «Спыніся і павярніся!» Ён спыніўся і павярнуўся.