Губернатар штату Мічыган: Беларусы заўсёды рашуча дэманстравалі нязьменную прагу быць свабоднымі

Як у штаце Мічыган на афіцыйным узроўні 25 сакавіка было абвешчана беларускім Днем Незалежнасьці. 25 сакавіка 1957 г. было афіцыйна абвешчана Беларускім днём незалежнасьці ў штаце Мічыган. Гэта сталася вынікам актыўнай працы беларускай дыяспары па інфармаваньню амэрыканскай грамадзкасьці і палітыкаў пра Беларусь і яе праблемы, паведамляе сайт radabnr. org. Беларускі дзень незалежнасьці абвесьціў губэрнатар Джэргард Мэнэн Вільямс, прадстаўнік дэмакратычнай партыі, які ў будучыні таксама служыў амбасадарам ЗША на Філіпінах. Штат Мічыган, Выканаўчы офіс. ЛансінгАбвяшчэньнеБеларускі дзень незалежнасьціДваццаць пятае сакавіка – традыцыйны дзень беларускай Незалежнасьці. Трыццаць дзевяць гадоў таму ў гэты дзень была абвешчаная вольная і незалежная Беларуская Народная Рэспубліка. Народ Беларусі, якая ляжыць на поўнач ад Украіны, заўсёды былі прыхільнікамі прынцыпа самакіраваньня і жадалі дапамагаць іншым у спробах скідаць ярмо замежнага панаваньня. У 1812 г. , 1863 г. і ў іншыя разы беларусы рашуча дэманстравалі сваю нязьменную прагу быць свабоднымі.