![]()
Улады хутчэй наадварот чарговы падатак увядуць, каб атрымаць грошы ў бюджэт. У Беларусі бясплатны праезд – з вобласці фантастыкі. Хутчэй Ілон Маск адправіць экспедыцыю на Марс, чым беларускія ўлады пойдуць на такі крок. Улады Сінявокай хутчэй наадварот чарговы падатак увядуць, каб атрымаць грошы ў бюджэт. Трэба ж за нешта плаціць заробкі «народным абраннікам» у «палаце прадстаўнікоў». А вось у такой дзяржаве Заходняй Еўропы, як Люксембург, улады варашылі знізіць загружанасць дарог – і ўвялі бясплатны праезд у грамадскім транспарце. Уяўляеце, у Люксембургу не трэба плаціць за грамадскі транспарт! Усім. І студэнтам, і пенсіянерам, і рабочым, і хатнім гаспадыням. Гэта вам не ў Беларусі чапляцца да бедных школьнікаў з патрабаваннем паказаць даведку з месца вучобы. І не ініцыятыва Мінсктранса аб блакіроўцы кампосцераў праз 15 секунд, як адправіўся аўтобус, якую, праўда, не асмеліліся ажыццявіць. У Люксембургу, калі ласка, сядай і ездзі сабе, куды хочаш і колькі хочаш на грамадскім транспарце.