Мікалай Халезін: Цэлыя пакаленьні людзей цягнуць у «новы райх»

Новы спэктакль Свабоднага тэатру паводле кнігі Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» рыхтуюцца паказаць на самай галоўнай сцэне Вялікай Брытаніі — Barbican Centre. Беларусь увайшла ў «новы райх», у бярозавых лясах жывуць панды і хаваюцца шпіёнкі-парашутысткі. У Эўропе закрываюць кніжныя крамы, але там усё яшчэ можна ўтульна схавацца ў прыватным жыцьці. Мяжу гэтых палярных сьветаў ахоўваюць сабакі Эўропы. Новы спэктакль Свабоднага тэатру паводле кнігі Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы» рыхтуюцца паказаць у траўні на самай галоўнай сцэне Вялікай Брытаніі — Barbican Centre. «Радыё Свабода» схадзіла на перадпаказ і пагаварыла з рэжысэрам спэктаклю Мікалаем Халезіным пра тое, як беларусы набліжаюць сваю антыўтопію. — Якая гісторыя з такога маштабнага тэксту, як «Сабакі Эўропы», у выніку ўвасобілася ў спэктаклі?— Мне Сяргей Шупа (аўтар «Радыё Свабода», рэдактар кнігі «Сабакі Эўропы». — РС) сказаў, што гэта вялізны раман з 6 частак, вельмі складаны, і што расказаць яго немагчыма.